08.04.2019 / 17:16

Ціма Беларускіх трапіў у скандал на расійскай музычнай прэміі: «Мяне пасадзілі за стол з аб’едкамі. Проста яны не любяць беларусаў» 28

У Маскве 5 красавіка адбывалася ўручэнне другой музычнай прэміі «Жара Music Awards». Не абышлося без скандалу, у які патрапіў папулярны выканаўца Ціма Беларускіх.

Ціма Беларускіх. Фота instagram.com.

20-гадовы беларус кажа, што пакінуў Crocus City Hall, дзе адбывалася ўручэнне, праз хамскае стаўленне да яго і ягонай каманды. Калі рэпер з’явіўся ў VIP-зоне, то арганізатары спачатку хацелі пасадзіць яго за стол з «аб’едкамі», а пасля ўвогуле забыліся.

У сваім інстаграме Ціма выказаўся, што да яго паставіліся як да «правінцыйнага гастарбайтэра». «Прыехалі гэтыя беларусы, няхай пастаяць у зале, дайце ім што даесці і няхай увогуле радуюцца, што іх паклікалі пастаяць ля селебрыці», — напісаў Беларускіх на сваёй старонцы Укантакце.

Дарэчы, Ціму запрашалі, каб ён атрымаў прэмію ў намінацыі «Песня года» за кампазіцыю «Мокрыя кросы», але яна дасталася іншаму выканаўцу, які выходзіць на лэйбле «Жара». У выніку беларус сышоў праз дзесяць хвілін, каб «скончыць гэтае вар’яцтва».

«Напэўна, яны проста не любяць беларусаў», — сказаў музыка ў сацыяльных сетках.

Бізнэсмен Эмін Агалараў, які разам са спеваком Грыгорыем Лепсам і заснаваў прэмію, у тлумачэннях для сайта super.ru сказаў, што Беларускіх ад пачатку не планаваў сядзець у зале, а выступіць і з’ехаць.

«Нам абсалютна не зразумела, на падставе чаго чалавек зрабіў публічную заяву, што прычыны таго, што адбылося, крыюцца ў «нелюбові да беларусаў». Гэта з'яўляецца сапраўдным распальваннем канфлікту на нацыянальнай глебе. І на наш погляд, падобныя выказванні артыста любога рангу павінны аўтаматычна заносіць яго ў чорны спіс», — адзначыў Агалараў.

Ціма Беларускіх здабыў сабе вядомасць дзякуючы хітам «Мокрыя кросы» і «Незабудка».

ЗП

23
Ліцьвін металіст / Адказаць
08.04.2019 / 17:33
Малойца хлопец, пачынаю яго паважаць, паслаў куды па-далей гэтых маскалёў
15
Брыдкая пачвара / Адказаць
08.04.2019 / 17:44
Пэўна, пераблыталі з афіціянтымі)))
11
Усяслаў / Адказаць
08.04.2019 / 17:49
Малайца
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру