ЗША ўнеслі Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў спіс замежных тэрарыстычных арганізацый, паведаміў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп.

Па словах кіраўніка Белага дома, гэты беспрэцэдэнтны крок афіцыйна прызнае рэальнасць таго, што Іран з'яўляецца дзяржавай-спонсарам прыхільнікаў тэрарызму і што Корпус актыўна ўдзельнічае ў гэтым.

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі — элітнае падраздзяленне арміі Ірана, якое было заснавана пасля Ісламскай рэвалюцыі ў 1979 годзе для абароны ўсталяванага ў краіне рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0