26-гадовы жыхар Гродна вырашыў зарабіць грошай незаконным спосабам, паведамілі ва УУС.

У грамадзяніна быў стары аўтамабіль, які, па сутнасці, каштаваў каля пяцісот даляраў. Аднак малады чалавек змог знайсці жыхара Гродна, якому прадаў машыну за тры тысячы даляраў. Праблема ўзнікла потым, калі праз некалькі дзён транспартны сродак зламаўся.

Малады чалавек забраў аўтамабіль для «рамонту» і з гэтай нагоды стаў вымагаць у жыхара Гродна грошы на аднаўленне. Агулам пацярпелы аддаў яшчэ каля пяці тысяч даляраў. Затым грамадзянін зразумеў, што ў гэтай сітуацыі можа быць нейкі падвох і стала патрабаваць тлумачэнняў з прадаўца. Той стараўся адгаворвацца, але спалохаўся, калі даведаўся, што ў пацярпелага ёсць запісы іх размоў і перапіска ў сацыяльных сетках.

У адзін дзень 26-гадовы мужчына заехаў у госці да пацярпелага, пабіў яго, а затым выдаліў усю перапіску і запісы тэлефонных размоў.

Жыхар абласнога цэнтра затрыманы. На сёння ў дачыненні да яго распачата 9 крымінальных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0