У Крычаве 8 красавіка патанулі дзве жанчыны — маці і дачка. Цела 40-гадовай мясцовай жыхаркі знайшлі, яе маці — шукаюць, паведамілі Tut.by у Крычаўскім Асводзе. Па некаторых дадзеных, у кішэні курткі дачкі была перадсмяротная запіска.

У Асводзе распавялі, што пра неабходнасць пошуку цел патанулых у рацэ Сож ім паведаміла міліцыя ў першай палове дня. Цела 40-гадовай жанчыны выявілі пасля абеду на водмелі на тэрыторыі Крычава. На беразе выявілі яе рэчы — мабільны тэлефон, куртку.

Ратавальнікі падкрэслілі, што відавочцаў здарэння няма, таму поўную карціну падзей адновіць следства. А казаць пра тое, што мела месца самагубства, пакуль нельга.

Цела маці знойдзенай жанчыны працягваюць шукаць.

Чытайце таксама: Выхавацелька дзіцячага садка патапілася, бо баялася загадчыцу? Што вядома пра трагедыю ў Крычаве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0