09.04.2019 / 14:49

У амерыканскай сацсетцы паднялі на смех ФОТА Філіпа Кіркорава з мінскага «МакДональдса»  9

Фотаздымак Філіпа Кіркорава ў атачэнні супрацоўнікаў «МакДональдса» сабраў больш як 22 тысячы лайкаў у папулярнай амерыканскай сацсетцы Reddit і паўтары тысячы каментаў. Сакрэт поспеху здымка — падабенства Кіркорава з Ісусам Хрыстом з фрэскі «Таемная вячэра» Леанарда да Вінчы. У каментарах нарадзілася мноства жартаў на гэтую тэму. 

У адзін з рэстаранаў «МакДональдса» Кіркораў завітаў 7 красавіка напярэдадні свайго канцэрту ў «Мінск-арэне» і нават пастаяў за касай.

«Таемная МакВячэра»:

«Ён выглядае як МакІсус»:

«Здаецца, ён можа зрабіць з вады соус МакЧыкен»:

«Выглядае так, нібы ён дае ім жыццёвыя парады. Магчыма, нешта кшталту таго, як атрымаць бясплатны гамбургер»:

48
Брыдкая пачвара / Адказаць
09.04.2019 / 14:47
А ,што ёсць такая сацсетка? Першую чую
3
mikola ramanau / Адказаць
09.04.2019 / 14:58
Vygljadae jak klauun u lavcy....
2
вусцішны троль / Адказаць
09.04.2019 / 15:33
lol ))
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру