09.04.2019 / 21:37

«Паглядзіце, з якой кончанай істэрычкай я быў жанаты ўсе гэтыя гады!» 19

Жыццё мінчанкі раптоўна ператварылася ў пекла, калі, акрамя неспадзяваных візітаў, былы муж стаў здымаць жанчыну без дазволу на відэа, пішуць «Мінск-Навіны». 

Пасля цяжкага разводу мінчанка з трохгадовай дачкой засталася жыць у аднапакаёвай кватэры, гаспадарамі якой з'яўляліся былыя муж і жонка, бо жылплошча была набытая ў шлюбе.

Каб насаліць былой жонцы, мужчына заяўляўся пасярод ночы выпіць чаю, паглядзець тэлевізар ці проста наведаць прыбіральню.

Пры гэтым усяляк правакаваў скандалы. А калі жанчына замыкала дзверы на ключ знутры і не ўпускала яго, выклікаў нарад міліцыі. Пры гэтым усё, што адбываецца, правакатар захоўваў на відэа, а на пратэсты былой жонкі адказваў: «Я здымаю не цябе, а абстаноўку сваёй кватэры».

У адзін з такіх начных візітаў у жанчыны здалі нервы: яна крычала на былога мужа, спрабавала вырваць з рук камеру. Неўзабаве той сышоў, а на наступны дзень на яго старонцы «У кантакце» з'явілася відэа гэтай сцэны з подпісам: «Паглядзіце, з якой кончанай істэрычкай я быў жанаты ўсе гэтыя гады».

Запіс прагледзелі сотні карыстальнікаў.

На просьбы выдаліць відэа, мужчына толькі смяяўся. Тады мінчанка адправілася ў найбліжэйшы аддзел міліцыі і напісала на былога мужа заяву. Цяпер жанчына мае намер давесці справу да суда і пакараць правакатара па ўсёй строгасці закона.

І закон, па словах памочніцы пракурора Партызанскага раёна горада Мінска Алены Панамаровай, на баку жанчыны.

Што тычыцца адказнасці, то, згодна з ч. 1 арт. 179 КК, незаконнае распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную таямніцу іншай асобы, без яго згоды, што пацягнула прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага, караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або нават арыштам.

За абразу можна быць прыцягнутым па арт. 9.3 КаАП і заплаціць штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Дарэчы, ім можа быць прызнана размешчанае ў сацсетках паведамленне, напісанае ў непрыстойнай форме, якое наўмысна прыніжае гонар і годнасць асобы.

4
Жвір / Адказаць
09.04.2019 / 22:09
Фу-у-у...брыдота.
21
Nokia / Адказаць
09.04.2019 / 22:20
А нафіга вы такую жоўць друкуеце ?
25
metsavend / Адказаць
09.04.2019 / 22:35
Бывший муж - пакостник конченный. 
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру