ТСН

ТСН

Маці кандыдата ў прэзідэнты Украіны, шоўмэна Уладзіміра Зяленскага Рыма Зяленская распавяла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Грамадскае», што «ўжо не можа чуць бруд» на адрас сына з боку Пятра Парашэнкі.

«Мы з мужам не можам гэта [абразы] пераносіць. Ён прыстойны, сумленны хлопец. Тое, што ён зарабіў, ён зарабіў сваёй працай <…> Колькі можна паліваць брудам чалавека па ўсіх каналах?», - сказала Зяленская.

Яна ўдакладніла, што тое, што адбываецца, выгадна дзейнаму прэзідэнту, які «проста знішчае» Зяленскага. «Нейкая ж павінна быць культура», - сказала на заканчэнне маці шоўмена і дадала, што яе сын хоча спыніць вайну, дапамагаць людзям і «ўсё змяніць ва Украіне».

Парашэнка, сярод іншага, публічна называў Зяленскага «марыянеткай мільярдэра Ігара Каламойскага» і абвінавачваў у сувязях з Крамлём. Акрамя таго, украінскі лідар выказваў апасенне, што краіну можа ўзначаліць «чалавек, які не выключана, што мае наркатычную залежнасць». Зрэшты, пазней прэзідэнт абверг сам сябе. Як заявіў Парашэнка, ён не сцвярджаў, што Зяленскі з'яўляецца «агентам Пуціна» і «наркаманам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?