10.01.2009 / 15:40

Не той чалавек 11

Прызначэнне Наталлі Пяткевіч на пасаду першае намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта – шэфа ідэалогіі – расчаравала тых, хто чакаў пераменаў у культурнай палітыцы рэжыму. Каментуе Барыс Тумар.

Прызначэнне Наталлі Пяткевіч на пасаду першае намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта – шэфа ідэалогіі – расчаравала тых, хто чакаў пераменаў у культурнай палітыцы рэжыму. Каментуе Барыс Тумар.

У кулуарах абмяркоўваліся і іншыя кандыдатуры, з якімі звязваліся надзеі на спыненне саветызацыі, русіфікацыі і аслабленне татальнага ідэалагічнага кантролю, што нязменна былі асноўнымі мэтамі лукашэнкаўцаў.

Пяткевіч не той чалавек, каб мяняць гэты курс. Яна створаная гэтай сістэмай, абавязаная сваёй кар’ерай яе творцу. Без яго яе б не было. Калі А., ці Б., ці В. былі да яго і будуць пасля яго, П. абавязаная яму. Малаімаверны такі збег абставінаў, каб гэткі чалавек бачыў нацыянальны інтарэс у паступовым дэмантажы сістэмы, якая спутала Беларусь. Сістэмы, заснаванай на рэжыме асабістай улады, адсутнасці падзелу ўладаў, свабоды слова, сістэматычных фальсіфікацыях на кожным узроўні і дэвальвацыі нацыянальнай культуры.

Ніхто ніколі не чуў ад гэтай дагледжанай дамы ні слова па-беларуску.

Так, яна безумоўна імкнецца да мадэрнізацыі сістэмы кіравання – разумеючы, што ад таго залежыць самазахаванне – і нават праводзіла пэўныя эфектыўныя рашэнні на сваёй ранейшай пасадзе. Некаторымі з іх, дарэчы, яна заслужыла непрыязь да сябе ў народных масах, амаль роўную непрыязі да Ярмошынай.

На пасадзе міністра замежных ці ўнутраных справаў, генеральнага пракурора ці кіраўніка Камітэту дзяржаўнай бяспекі Пяткевіч магла б стаць прагрэсіўным кіраўніком, які мадэрнізаваў бы дзейнасць гэтых інстытутаў.

Але на пасадзе ідэолага Пяткевіч будзе аздараўляць маразм.

У год, калі рэжыму крытычна бракуе даляраў, гэта асабліва адказнае заданне.
0
Scooter / Адказаць
10.01.2009 / 17:10
"Ніхто ніколі не чуў ад гэтай моднай дамы ні слова па-беларуску." -- а што ж тут дзіўнага, чытаем біяграфію: http://who.bdg.by/who/obj.php?kod=381 ПЕТКЕВИЧ Наталья Владимировна Родилась в 1972 году в г. Минске. По национальности русская. .... Хоць яна і нарадзілася ў Менску, але ці не "советскіе военные" яеныя бацькі? Усё такі выхаваньне ў сямьі шмат што вырашае ў сьветапоглядзе дзяцей.
0
Міхаліна / Адказаць
10.01.2009 / 18:31
Хочацца спытацца аўтара матэрыялу - ці не перабольшвае ён "ролі асобы ў гісторыі?" :) Калі свежы гурок трапляе ў слоік з рэжымным рассолам - няхай у яго будзе нават нобелеўскі патэнцыял - ён хуценька спяваць пад рэжымную дудку і сам не заўважыць як стане "another brick in the wall". (Глядзіце на свежы прыклад спадара Раманчука і яго нядаўніх выказванняў для адной ганебна вядомай газэты). Спадарыня Пяткевіч - гледзячы па біяграме - і так не блішчала б сваёй прывязанасцю да дэмакратычных каштоўнасцяў, а пасле некалькіх год на адпаведна ідэалагізаваных пасадах яна на маю думку можа быць толькі марыянеткаю ў руках не цалкам ураўнаважанага лялечніка. Якая самастойнасць? Адкуль?
0
Мадэрнізацыя / Адказаць
10.01.2009 / 20:25
На пасадзе .... кіраўніка Камітэту дзяржаўнай бяспекі Пяткевіч -------------------------------------------------------------------------- Йес! Гэта быў бы "номер". Нават наш Глава Дзяржавы, у сваіх нестандартных рашэньнях да такога не дадумаўся.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру