09.04.2019 / 16:46

У Гродне распачалі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein 15

Праваахоўныя органы зацікавіліся рэпостам кліпа Pussy нямецкага гурту Rammstein, які гродзенец Андрэй Галавенка зрабіў у сацыяльнай сетцы Укантакце яшчэ ў 2014 годзе, піша Hrodna.life.

Кліп Андрэй размясціў на сваёй старонцы ў верасні 2014 года. Праз 4,5 гады, 21 сакавіка 2019 года аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз у экспертным заключэнні прызнаў кліп забароненым да паказу і распаўсюджвання з-за наяўнасці парнаграфічных сцэн.

На падставе экспертызы, Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пастанавіў завесці ў дачыненні да хлопца крымінальную справу па ч.2 арт.343 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфіі). Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 4 гадоў.

Сам 25-гадовы Андрэй лічыць, што гэта няправільна.

«Відэа дадаў у 2014 годзе і забыўся пра яго. Я нават і не ведаў, што за гэта могуць завесці крымінальную справу. Знайшлі запіс, які я зрабіў амаль 5 гадоў таму. Правялі экспертызу і завялі крымінальную справу. Я лічу, што гэта ненармальна», — распавёў Андрэй.

0
даведка / Адказаць
09.04.2019 / 17:01
Изображение влагалища само по себе не является порнографией, а реального полового акта в клипе нет.
4
Павел з Мiнску / Адказаць
09.04.2019 / 17:06
В официальном клипе нет порнографии. Только эротика. В пакетах каналов,  что предоставляют белорусские поставщики есть "Русская ночь", так там в разы всё развратнее. Но, это Белоруссия, какой-нибудь служивый зорачку получит, за раскрытие жуткого преступления.
0
user / Адказаць
09.04.2019 / 17:15
Вкрайне обарзели... Распустить это стадо дармоедов без выходных пособий и пенсий. Пусть гуляют раз делать нечего.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру