Прэзідэнт Юшчанка распарадзіўся пастаўляць штодзённа 3,5 мільёна кубаметраў газу з украінскіх сховішчаў у краіны, дзе рэзервы газу вычарпаліся.

Пра тое ён паведаміў у лістах, скіраваных да прэзідэнтаў Баўгарыі і Малдовы Георгія Пырванава і Ўладзіміра Вароніна.

Баўгарыя і Малдова цалкам залежаць ад Расіі ў пастаўках газу. Становішча гэтых краінаў ускладняецца адсутнасцю ў іх рэзерваў газу і марознай зімой.

Расія спыніла пастаўкі газу ва Ўкраіну ад 1 студзеня і транзіт газу праз некалькі дзён пасля гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?