Першы беларускі поўнаметражны мультфільм-мюзікл «Зоркі сёмага неба» выпусцяць да 2020 года, паведаміў дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі, перадае «Мінск-Навіны».

— Над фільмам мы працуем на працягу некалькіх гадоў. Праца над анімацыйным фільмам падобная ювелірнай. Над кожным кадрам працуе цэлы калектыў, — адзначыла рэжысёрка карціны Алена Турава.

У аснове анімацыйнага мюзікла — кніга «Зоркі сёмага неба» Генадзя Давыдзькі. На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Максіма Горкага пастаноўка па гэтым творы ідзе з 2009 года, але для анімацыі сюжэт давялося адаптаваць.

Па сюжэце таленавіты навукоўца стварае суперкамп'ютар, які абяцае ўсіх людзей зрабіць шчаслівымі. Але вераломны чарвяк з дапамогай гэтай вынаходкі прарываецца ў рэальны свет і вырастае ў монстра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0