09.04.2019 / 22:00

Пазняк пра Зяленскага: Такое ўражанне, што Украіна аслепла 57

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк пракаментаваў выбарчую кампанію ва Украіне.

Паводле палітыка, тое, што цяпер адбываецца з электаратам ва Ўкраіне, «не параўнаеш ні з чым».

«Такое ўражанне, што грамадства аслепла ці наелася блёкату — галасуюць за асобу коміка Зяленскага, якая па прыродзе не надаецца да дзяржаўнай дзейнасці. І гэта відавочна з першага погляду».

«Ужо пяць гадоў тлее расейска-ўкраінская вайна. Гінуць людзі. Чалавек, за якога галасуюць украінцы і якога рэкламуе руская прапаганда, не мае адказнасці за лёс Украіны, не разумее сур'ёзнасці місіі чалавека ў палітыцы», — мяркуе Пазняк.

Кіраўнік КХП-БНФ мяркуе, што галасаваць варта за Парашэнку: «Прыходзіцца выбіраць паміж дрэнным і горшым. Пачуцці настроеныя супраць Парашэнкі, але нацыянальныя інтарэсы ў гэтых абставінах рацыянальна вымагаюць галасаваць за Парашэнку. Не для кожнага пад'ёмна гэта асэнсаваць. Ці здолеюць украінцы тое зразумець і пераскочыць цераз сябе — невядома. Мала часу».

103
Алесь2018 / Адказаць
09.04.2019 / 22:06
Слушна. Палітыка гэта не "па прыколу". Таму Парашэнка, а не Зяленскі.
90
Жвір / Адказаць
09.04.2019 / 22:09
Украіна, як мне бачыцца, краіна дарослая. Думаю, што ніякай катастрофы ня здарыцца, калі Зяленскі той пераможа ў выбарах. Там  ёсьць дзеяздольны парлямант, грамадзянскія свабоды, Канстытуцыя й вяршынства закону. Нічога ў крамлёўскіх не атрымаецца...
224
гоблін / Адказаць
09.04.2019 / 22:10
"..не понимает серьезности миссии человека в политике», - считает Позняк.." В этом месте мну разрыдался от умиления! И зелёный не стыдится своих слёз..
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру