Фота з сайта uefa.com

Фота з сайта uefa.com

У аўторак прайшлі два чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў.

«Тотэнхем» на сваім полі вырваў перамогу ў «МанСіці» — 1:0. Адзіны гол у сустрэчы гераічнымі высілкамі забіў карэец Сон.

На 10-й хвіліне галкіпер «Тотс» Ларыс адбіў пенальці.

У іншым матчы «Ліверпуль» перамог «Порту» — 2:0.

У сераду гуляюць: Аякс — Ювентус, Манчэстэр Юнайтэд — Барселона.

Матчы ў адказ — праз тыдзень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0