Фота brisbaneinternational.com.au
19-гадовая Вікторыя Азаранка першы раз у сваёй кар'еры выйграла турнір WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі).
Яна перамагла на турніры ў аўстралійскім Брысбэне (прызавы фонд - 220 тыс. даляраў).
У суботу ў фінале беларуска абыграла францужанку Марыён Барталі - 6:3, 6:1.
Беларуска - 16-я ракетка свету, францужанка - 17-я. Азаранка была пасеяна на турніры 2-й, Барталі - 3-й. Першая пасеяная - Анна Іванавіч - выбыла ў чвэрцьфінале.
Беларуска да гэтага чатыры разы гуляла ў фінале турніраў адзіночнага разраду, але штораз прайгравала.
Азаранка выйграла адзін турнір у парным разрадзе. Было тое ў Ташкенце ў 2006 г. (разам з Тацянай Пучак), двойчы таксама перамагла ў міксце.
0
0
0
0
0
0