10.04.2019 / 13:09

Кандрусевіч пра сітуацыю ў Курапатах: У галаве не ўкладваецца 10

Пра гэта мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у інтэрв'ю Радыё Рацыя.

«Я цяпер знаходжуся ў Беластоку пасля цяжкай аперацыі, на лячэнні. Аднак, вядома, сачу за падзеямі. Я моцна ўзрушаны, што здымаюць крыжы. Напэўна, ёсць шмат апанентаў, асвечаныя яны ці не асвечаныя. Не ў гэтым справа. Крыж застаецца крыжом, нават калі яго намаляваць на сцяне. Тым больш у такім месцы, дзе так шмат людзей загінула. І тым больш, што гэта адбылося падчас посту», — сказаў арцыбіскуп.

«Я паважаю Праваслаўную Царкву. У іх таксама Тыдзень праслаўлення Крыжа. Напэўна, там трэба рабіць парадак. Гэта трэба было зрабіць даўным-даўно, але ёсць як ёсць. Магчыма, трэба было гэтыя крыжы часова зняць, каб пасля іх паставіць. Мы таксама так робім, але перад гэтым кажам людзям, што так будзе.

І тут трэба было, і я ўпэўнены ў гэтым, заклікаць прадстаўнікоў усіх канфесій, не будзем глядзець: католік, праваслаўны, габрэй, веруючы, няверуючы, каб не было гэтага сацыяльнага выбуху. Ён адбыўся. А трэба было растлумачыць людзям.

І, вядома, я не мог маўчаць, бо знявага крыжа адбываецца. Тым больш у такім месцы і ў такі час!

Я не ведаю, хто такія каманды дае. Гэта час Вялікага посту. У галаве проста не ўкладваецца. Усё гэта можна было зрабіць цывілізавана.

Не ведаю, калі вярнуся, магчыма, нейкія размовы будуць з уладамі. Гэтая праблема не патрэбна ні нашай дзяржаве, ні нашаму грамадству, ні нашаму Касцёлу і Царкве», — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч.

2
меркаванне / Адказаць
10.04.2019 / 13:19
Па-мойму, у галаве беларусаў нарэшце ўкладзецца, што цяпер ёсць улада нячысцікаў, калі зусім проста казаць.
3
Павел / Адказаць
10.04.2019 / 13:28
Усё правільна Кандрусевіч гаворыць. Гэта святатацтва, ламаць крыжы. Ад сябе дабаўлю, што усе гэтыя людзі дрэнна скончаць. Пасля вайны актывісты-камсамольцы тожа ламалі і пілавалі паклонныя крыжы каля вёсак ці на касцёлах. Усе яны дрэнна скончылі, хто у дурдоме, каго паралізавала, іншыя памярлі ў маладым узросце.
87
Рускамоуны / Адказаць
10.04.2019 / 14:35
В голове не укладывается, что до сих пор людей в рясах еще кто-либо слушает
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру