Гісторыя Веры Пішчанка, якая ўжо шэсць гадоў спрабуе цалкам атрымаць кампенсацыю за мужа, які загінуў на вытворчасці, атрымала працяг, піша tut.by. На мінулым тыдні жанчына атрымала ліст — агракомплекс прызнае сваю віну і гатовы аддаваць доўг, але толькі па 100 рублёў у месяц. З такім графікам выплаты могуць расцягнуцца больш чым на 15 гадоў.

Вера Пішчанка страціла мужа ў ліпені 2013 года. Мужчына працаваў у агракомплексе «Агнеўскае» ў Чэрыкаўскім раёне электрагазазваршчыкам і загінуў у выніку няшчаснага выпадку — атруціўся атрутным газам пры чыстцы каналізацыйнага калектара.

Пасля расследавання выпадак прызналі вытворчым, і сям'я атрымала адпаведную выплату ў 2014 годзе — 2300 дэнамінаваных рублёў. Пасля гэтага прадпрыемства перастала аддаваць грошы. Жанчына звярнулася ў суд, і пасля разбору там пастанавілі спагнаць з агракомплекса на карысць Веры 18 529 рублёў, а таксама сто рублёў за юрыдычныя выдаткі. Пакуль доўг застаецца непагашаным.

У лісце, які прыйшоў Веры на мінулым тыдні, напісана, што жанчына можа атрымліваць толькі па 100 рублёў кожны месяц. Таксама прадпрыемства прапанавала аддаваць запазычанасць мясапрадуктамі.

Фота: з асабістага архіва героя

Фота: з асабістага архіва героя

Вера звяртае ўвагу, што агракомплекс «страціў палову доўгу», і частка сына Цімафея ў паперы не ўлічваецца. Па рашэнні суда сыну таксама павінны выплаціць 18 529 рублёў.Зараз ўдава плануе звяртацца да судовага выканаўцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?