Над мужчынам, што заснуў у Бабруйску на рэйках, праехаў цягнік Мінск — Гомель і нават не зачапіў яго. Інцыдэнт адбыўся на перагоне Бярэзіна-Бабруйск у ноч з 7 на 8 красавіка.

П'яны малады чалавек спаў у каляіне і не чуў гукавых сігналаў, якія падаваў машыніст. Ён экстрана затармазіў. Работнікі чыгункі вынялі мужчыну з-пад саставу. Ніякіх траўмаў ён не атрымаў і пайшоў дадому.

Асоба мужчыны высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?