Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што Вашынгтон зрабіў усё магчымае, каб пераканаць еўрапейскіх партнёраў не будаваць газаправод «Паўночны паток-2», але гэтыя намаганні так і не прынеслі вынікаў.
Сенатары звярнулі ўвагу Пампеа на тое, што са з'яўленнем праекта «Паўночны паток-2» няма гарантый таго, што газ працягне паступаць у Еўропу праз тэрыторыю Украіны. Дзяржсакратар на гэта сказаў, што Вашынгтон працуе ў гэтым кірунку з Германіяй, якая разам з Расіяй бярэ ўдзел у праекце «Паўночны паток-2».
«Нямеччына, мяркуючы па ўсім, збіраецца працягваць будаўніцтва газаправода. — сказаў Пампеа. — Мы працуем з імі над тым, каб знайсці спосаб забяспечыць пастаўку некаторых энергарэсурсаў праз Украіну».
«Мы зрабілі практычна ўсё магчымае, каб пераканаць еўрапейцаў, і ў першую чаргу Германію, не будаваць «Паўночны паток — 2», але сёння поспеху ў гэтым няма», — дадаў кіраўнік Дзярждэпу.