Прэзідэнты Украіны і Беларусі Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка могуць сустрэцца ў хуткім часе для абмеркавання шэрагу пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва,
заявіў Інтэрфаксу ўкраінскі пасол у Мінску Ігар Ліхавы.

"Гэтая сустрэча ў хуткім часе адбудзецца,

таму што ў ёй ёсьць неабходнасць.
Рыхтуецца працоўны візыт ва Ўкраіну прэзідэнта Беларусі, затым будзе афіцыйны візыт. Мы рыхтуем цэлы пакет дакументаў да гэтых сустрэч", - адзначыў дыпламат.

У прыватнасці, адзначыў І.Ліхавы, гаворка ідзе аб ратыфікацыі беларускім парламентам Дамовы аб дзяржаўнай мяжы ад 1997 году.

Пры гэтым ён выказаў здагадку, што "можа быць, з часам гэтая мяжа страціць сваё значэнне, як гэта адбылося ў Еўрасаюзе".

Украінскі амбасадар таксама лічыць неабгрунтаванымі абвінавачванні Расіі ў зрыве Кіевам транзіту расійскага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?