11.04.2019 / 09:05

Гендырэктар Xiaomi атрымаў гадавы бонус мільярд даляраў 1

Xiaomi

Кампанія Xiaomi выплаціла па выніках года аднаразовую прэмію свайму гендырэктару Лэй Цзюню памерам 636,6 мільёна акцый кампаніі.

Кошт гэтых актываў па бягучых каціроўках складае 957 мільёнаў даляраў. У Xiaomi адзначылі, што такім чынам дзякуюць Лэю, аднаму з заснавальнікаў кампаніі, за «адданасць».

Усю суму, якая засталася пасля выплаты падаткаў, Лэй Цзюнь аддасць на дабрачыннасць.

0
андрушка / Адказаць
11.04.2019 / 09:53
а цяпер да беларускіх навін...

за мінулы год мне выплацілі 100 руб. прэміі за адданасць прадпрыемству!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру