Мірэк Тапалянек.

Мірэк Тапалянек.

Ёсць пагадненне наконт стварэння шматбаковай камісіі наконт кантролю ў справе транзіту газу ў краіны Еўрасаюза.

Прэм’ер Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што перапампоўванне газу да Еўрасаюзу цераз Украіну будзе адноўлена, як толькі міжнародныя назіральнікі пачнуць працу.

Праўда, Пуцін зазначыў, што пастаўка будзе зноў прыпынена, калі «Украіна зноў пачне красці паліва».

У Маскву спецыяльна прыбыў прэм’ер-міністр Чэхіі Мірэк Тапалянэк – Чэхія паўгоду старшынствуе ў ЕС.

Дагэтуль Тапалянэк быў у Кіеве, дзе сустракаўся з украінскім прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам і кіраўніком Кабінета міністраў Юліяй Цімашэнкай.

«Потым спадар Тапалянэк прыехаў у Маскву і прывёз дакумент, з якім мы цалкам пагаджаемся, і неўзабаве гэты дакумент будзе падпісаны» – сказаў Пуцін.

Мірэк Тапалянэк у сваю чаргу заявіў, што застанецца ў рэгіёне пакуль не адновіцца пастаўка газу ў Еўропу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?