Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на нарадзе з эканамічным блокам краіны, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, як рабіў беларускі бок год ці паўтара таму, калі спецыялісты далажылі, што ў аварыйным стане знаходзяцца нафтаправод і нафтапрадуктаправод, якія ідуць праз Беларусь.

«Менавіта па нафце. І нам трэба было б на некалькі дзён закрыць для рамонту гэтыя нафтаправоды. Але мы ж не зрабілі так. Мы разумелі, што гэта нанясе шкоду Расіі. І тады я даручыў працаваць у аварыйным парадку, але не перакрываць гэтыя дарогі, па якіх транспартуецца галоўны экспартны прадукт Расіі — нафта», — распавёў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, гэтае пытанне стаіць і цяпер на парадку дня. Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да віцэ-прэм'ера Ігара Ляшэнкі, сказаў:

«Калі трэба паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды, якія ідуць праз Беларусь, стаўце і рамантуйце. Бо тое дабро, якое мы робім для Расійскай Федэрацыі, яно нам вяртаецца пастаянна злом. Там ужо зрабіліся нахабнымі да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0