Лукашэнка сёння на нарадзе па эканоміцы выказаў папрок у адрас урада, што той нібыта не бачыць адпаведнай сітуацыі з пастаўкамі на расійскі рынак, піша БелТА.

«Добра, сёння віцэ-прэм'ер (маецца на ўвазе нядаўна прызначаны віцэ-прэм'ерам Уладзімір Дворнік, які курыруе сферу АПК і экспарту прадуктаў) працуе без года тыдзень, ён яшчэ не паспеў разабрацца. Але ёсць жа і прэм'ер, і першы віцэ-прэм'ер, ды і вы павінны гэта бачыць».

«Мы павінны прымаць адпаведныя меры. Ну што мы ўвесь час: нас б'юць у левую шчаку — мы падстаўляем правую. Разбярыцеся і паведаміце асобна на наступным тыдні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сярод дакладаў па тэмах, вынесеных на нараду, хацеў бы выслухаць і пункт гледжання ўрада па гэтым асноўным пытанні, звязаным з працай на расійскім напрамку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0