Паведамленне аб зніклым хлопчыку паступіла ў міліцыю 10 красавіка ў 21:00 ад яго маці. Жанчына з вёскі Любашкі паведаміла, што каля 15:00 сышоў з хаты яе сын Іван Валошын, якому ў маі споўніцца два гады, піша Tut.by.

  Ваня Валошын

Ваня Валошын

Сям'я Валошыных не з мясцовых, прадстаўнікі этнічнай меншасці. Прыехалі ў вёску каля 8 гадоў таму. Бацьку 20 гадоў, працуе ў мясцовай гаспадарцы, а 18-гадовая маці прыглядае за дзецьмі. Ваня — чацвёртае і самае малодшае дзіця ў сям'і, паведаміў стараста вёскі Любашкі Міхаіл Кудзелька.

Зараз у вёсцы працуюць міліцыянты, ратавальнікі, памежнікі і валанцёры. Прыцягнутыя і ўнутраныя войскі.

«Аглядаюць з сабакамі Любашкі і суседнія вёскі. У кожны хлеў і калодзеж зазіраюць. Хлопчык не мог далёка адысці — яму ж усяго два гадкі. Можа, хто скраў, але я не бачыў тут чужых машын», — распавёў Tut.by стараста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0