11.04.2019 / 11:51

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла святкуе дзень народзінаў 7

radabnr.org

Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўбцах. З 1944 года — у эміграцыі. Яе бацька, Уладзімер Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР часоў Міколы Абрамчыка. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Іспаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзвюх дачок.

Скончыла вышэйшую Мастацкую школу ў Парыжы‚ пазней — лінгвістычнае аддзяленне Сарбонскага ўніверсітэта (1959).

У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі іспанскага Нацыянальнага радыё. З 1969 года працавала ў бюро перакладаў пры Федэральным урадзе Канады.

У 1989 годзе арганізавала канадскі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставалася яго кіраўніцай да 1997 года. Дзякуючы фонду, у Беларусь былі перададзеныя лекі ды медыцынскае абсталяванне на дзясяткі мільёнаў даляраў, на аздараўленьні ў Канадзе пабывалі тысячы беларускіх дзяцей.

У жніўні 1997 года была абраная старшынёй Рады БНР.

Аўтарка ўспамінаў «Дарога»

6
Siarzhuk / Адказаць
11.04.2019 / 14:01
Спадарыня Івонка, сардэчна віншую з Днём народзінаў! Добрага здароўя, шчасьця, плёну ў справах і доўгіх гадоў!
28
Чарнарусь / Адказаць
11.04.2019 / 21:29
Не сильно интересно читать про канадцев
6
Бел. / Адказаць
12.04.2019 / 00:10
Чарнарусь, абы ляпаць адстойнае.. вось нецикпваць дзе усебаковая и абсалюиная!!! Фу cьмярдзючым каллабаранцким тролям! И паспоабуйце спаць споки на...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру