11.01.2009 / 12:52

Лукашэнкаўскі аналітык: Расія дзейнічае цынічна і жорстка 8

Кіраўнік аналітычнага цэнтру ЕсооМ Сяргей Мусіенка заклікае зрабіць сур’ёзныя высновы з газавага канфлікту Расіі і Ўкраіны. Ён вінаваціць урад у тарпедаванні праекту энергетычнага маста Ўкраіна‑Беларусь‑Літва.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру ЕсооМ Сяргей Мусіенка заклікае зрабіць сур’ёзныя высновы з газавага канфлікту Расіі і Ўкраіны. Ён вінаваціць урад у тарпедаванні праекту энергетычнага маста Ўкраіна‑Беларусь‑Літва.

Беларусь абавязана зрабіць сур’ёзныя высновы з газавага канфлікту Расіі і Ўкраіны, заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтру ЕсооМ Сяргей Мусіенка. Ацэнкі Мусіенкі распаўсюдзіла лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс‑Захад».

Галоўнай прычынай канфлікту ёсць імкненне Масквы пераканаць Захад у патрэбе пабудовы газаправоду «Nord Stream» і заадно вырашыць іншыя «тактычныя» пытанні, мяркуе ён.

На думку С.Мусіенкі, праблема вырашаецца Расіяй «з дапамогай сілавога ціску, цынічнага й жорсткага». Дзеянні расійскага боку скіраваны на тое, каб збунтаваць грамадскую думку ў Еўропе, але Расія робіць сабе мядзведжую паслугу, бо ў Еўропе бачаць круцяля.

Кіраўнік ЕсооМ назваў дзеянні «Газпрому» «спланаванай акцыяй па прымусе краінаў ЕС дазволіць пракладку трубы па дне Балтыйскага мора»
. Ён крытыкуе ідэю «Норд Стрыму»

С.Мусіенка не выключае паўтору газавага канфлікту, толькі ўжо з Беларуссю. «Мы сутыкнёмся з такім сама жорсткім прэсінгам», — прагназуе ён. «Узнікае толькі пытанне: ці будуць нас спрабаваць так бараніць у Еўропе, як Украіну?» – задаецца пытаннем ён.

Мусіенка лічыць, што «Беларусі трэба рабіць сур’ёзныя высновы і дзейнічаць вельмі хутка; тыя, у каго складанасці з сумленнем, думаюць зусім іншымі катэгорыямі: рубільнік і вентыль».

Мусіенка лічыць патрэбным змяншэнне спажывання газу і «рэальныя праекты па альтэрнатыўнай энергетыцы, а не міфічныя энергазберагальныя тэхналогіі, якія толькі ствараюць карупцыйныя схемы».

Таксама

Мусіенка ў жорсткіх выразах звяртае ўвагу на «сарваны ўрадам Беларусі праект па транзіце і куплі за беларускія рублі ўкраінскай электраэнергіі».

Для таго, каб запусціць энергамост з Украінай, няма ніякіх тэхнічных перашкодаў, кажа ён і дадае: у дадзеным праекце вельмі зацікаўленая і Літва. З ягоных словаў, Украіна, маючы лішкі электраэнергіі, можа пастаўляць яе столькі, колькі трэба.

«Вось дзе трэба знаходзіць інвестыцыі, а не ездзіць безвынікова ў Лондан [«Інтэрфакс» у дужках тлумачыць для неразумных — на інвестыцыйны форум] і плаціць за тое расейскай кансалтынгавай фірме», —
недвухсэнсоўна кідае Мусіенка абвінавачванні на адрас Сідорскага. У лукашэнкаўскіх СМІ крытыка амаль ніколі не бывае выпадковай.

Мусіенка працягвае: «Узнікае пытанне: чаму блакуюцца эканамічна выгадныя праекты?

Мова ідзе пра нейкая карупцыйныя схемы, лабіраванне чыіхсьці інтарэсаў, але ж гэта не проста недальнабачнасць беларускага ўраду?», —
рытарычна пытаецца ён.

«Партнёры ў Еўрасаюзе пакуль бачаць, што беларусы не могуць вырашыць пытанне, якое нічога для нас не каштуе, а пранесла б істотны даход», — падсумоўвае С.Мусіенка і ствараецца ўражанне, што ягоным голасам гаворыць сп. Макей.

Сяргей Мусіенка – аналітык, блізкі да Адміністрацыі прэзідэнта. Ён стаў вядомы сваімі «экзіт‑поламі», якія дакладна прагназавалі вынік, што пазней абвяшчаўся Лідзіяй Ярмошынай. Прычым лічбы абвяшчаліся самым ранкам у дзень галасавання.

Крытыка Мусіенкам ураду можа азначаць жаданне групы Віктара Лукашэнкі ўвесці чыноўнікаў малодшага пакалення таксама на шэраг пасадаў у Саўміне.
А заадно спісаць на Сідорскага віну за эканамічны крызіс.

Барыс Тумар

0
Scooter / Адказаць
11.01.2009 / 14:30
Пасьля гэтага найверагодна будзе адно з двух - або папруць Мусіенку, або Сідорскага. "С.Мусіенка не выключае паўтору газавага канфлікту, толькі ўжо з Беларуссю. «Мы сутыкнёмся з такім сама жорсткім прэсінгам», — прагназуе ён." -- а вось гэта сьведчыць аб тым, што ў недрах рэжыма УЖО ВЕДАЮЦЬ цану газу, выстаўленую Газпрамам Беларусі. І яна, судзячы па танальнасьці Мусіенкі, відавочна непрымальная для Беларусі, у тым ліку і для рэжыма. Трэба меркаваць, што ГП выставіў цэньнік блізкі да ўкраінскага, або хіба што не нашмат меншы чым Украіне. Адсюль і такія жорсткія заявы. ЗЫ. Даўно пара Беларусі аб'яднаць (сінхранізаваць) з Украінай свае дзеяньні ў дачыненьні да транзіту. Бо калі будзем паасобку, дык беспакараны расейскі рэжым расправіцца спачатку з аднымі, а потым з другімі...
0
дасьціпны / Адказаць
11.01.2009 / 16:51
Дзяржавы Усходняй Еўропы, размешчаныя паміж Балтыйскім і Чорным марамі маюць блізкія эканамічныя інтарэсы і аднолькавыя праблемы з Усходам. Беларусь, Літва, Украіна першым крокам для салідарнай абароны сваіх інтарэсаў даўно ужо мусілі рэалізаваць Балтыйска-Чарнаморскі энэргетычны пояс. Прамаскоўскі рэжым Лукі ад пачатку свайго існаваньня адкідаў ідэі умацаваньня энэргетычнай бясьпекі. І цяпер, што да словаў шаўкі з ЭкаоМ, ратаваньне рэжымам уласнай дупы прывяло нарэшце да такой неабходнасьці? Будзем спадзявацца.
0
andrmiel / Адказаць
11.01.2009 / 16:58
А вось тут можна добрым словам узгадаць Зянона Станіслававіча, які пра гэткую Расею папярэджваў з пачатку 90х і заклікаў да Балта-Чарнаморскага калектару...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру