11.04.2019 / 21:20

Белсату вярнулі канфіскаваную тэхніку 4

Кампутары, а таксама носьбіты інфармацыі, якія міліцыянты забралі падчас ператрусу ў Менскім офісе «Белсату» следчыя вярнулі праз два дні, паведамляе тэлеканал.

У Следчым камітэце паведамілі, што ператрус ладзіўся ў межах крымінальнай справы паводле арт. 188 КК — «Паклёп». Раніцаю 9 красавіка а 8:55 працаўнікі МНС хацелі спілаваць дзверы ў менскім офісе «Белсату» шліфмашынай, але прадстаўнік тэлеканалу Мікола Дзябёла вырашыў уратаваць маёмасць ад шкоды і адчыніў.

Міліцыянты тады забралі ўсе носьбіты інфармацыі і кампутары, але неўзабаве іх вярнулі.

«Мы канечне цешымся, што нам вярнулі апаратуру. Але застаецца пытанне, а навошта наагул было яе забіраць? Гэтая праверка анічога новага ў справу не ўнесла. Мы ж не адмаўляемся, што зрабілі памылку. Тут усё дэталёва ясна. Так, мы памыліліся, але папрасілі прабачэння і надрукавалі абвяржэнне. Навошта была гэтая апаратура і што яна магла ўнесці ў справу — незразумела. Мы цешымся, што следчыя апамяталіся і вярнулі нам апаратуру», — распавёў намеснік дырэктара тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

Нагадаем, 9 красавіка ў офісе тэлеканала адбыўся ператрус. Следчыя забралі 5 камп'ютараў. Тэлеканал яшчэ ў 2018 годзе напісаў пра затрыманне генерала Шведа, а гэта аказалася няпраўдай.

Чытайце таксама:

Чаму трасуць «Белсат»? Тэлеканал напісаў пра затрыманне генерала Шведа, а гэта аказалася няпраўдай

Следчыя вярнулі тэхніку «Белсату».

1
tagasviet / Адказаць
11.04.2019 / 21:41
Навошта забралі? А вы праверце апаратуру і ПЗ - мо якіх шпіёнаў падкінулі ці паставілі.
12
Dyno / Адказаць
11.04.2019 / 23:10
Да всем пофиг
8
даведка / Адказаць
11.04.2019 / 23:53
Так они сообщили и о задержании брата Шведа, который отрицает сей факт. Перед ним же не извинились.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру