8 красавіка каля дзявятай гадзіны вечара 19-гадовы студэнт гомельскай ВНУ выйшаў на двор дома 3 па вуліцы Карповіча выбіць дыван, паведамляе УУС.

Гэта прыцягнула ўвагу 24-гадовага беспрацоўнага гамельчука. Яму не спадабаліся гучныя ўдары, і ён зрабіў заўвагу 19-гадоваму хлопцу. У выніку яны пачалі сварыцца. У нейкі момант беспрацоўны дастаў газавы балончык і пырснуў крыўдзіцелю ў твар. Студэнт выклікаў супрацоўнікаў міліцыі.

Лекары канстатавалі, што пярцовы газ выклікаў хімічны апёк рагавіцы першай ступені. Хулігану пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0