З успамінаў Алега Трусава, апублікаваных на ARCHE.By.

Росквіт БНФ прыпаў на 1991—1992 гады. У яго шэрагі сталі болей за 40 тысяч чалавек, яго структуры былі ва ўсіх раёнах Беларусі.

Аднак у Сойме зьявілася група людзей, якія вырашылі прыватызаваць рух, і на яго базе яны хуценька стварылі і зарэгістравалі Партыю БНФ. Такім чынам, вялікі рух, дзе было месца і грамадоўцам, і аб’яднаным дэмакратам, і нацыянальным ці хрысьціянскім дэмакратам, і проста прынцыпова беспартыйным людзям, хутка распаўся на асобныя часткі, якія пачалі спрачацца і разыходзіцца ў розныя бакі.

Неўзабаве адбыліся прэзыдэнцкія выбары.

Партыя БНФ адразу адкінула іншыя партыі і нават ня ставіла пытаньне пра шматпартыйны блёк з адзіным кандыдатам у прэзыдэнты. Яна вылучыла свайго лідара Зянона Пазьняка і зьбіралася перамагчы на выбарах аднаасобна.

БСДГ і АДП вылучылі Станіслава Шушкевіча. Вынікі выбараў мы добра ведаем.

Былі тады і прапановы вылучыць як кампрамісную фігуру ў прэзыдэнты Васіля Быкава, чалавека, якога ведалі ў кожнай сям’і і які мог аб’яднаць вакол сябе нацыянальныя сілы. Але гэтых людзей ніхто ня слухаў, бо ўласныя амбіцыі лідараў Партыі БНФ былі неабсяжныя. Быкаў жа мог пагадзіцца на вылучэньне толькі тады, калі б яго аб гэтым папрасілі разам Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?