Ізраільскі апарат Beresheet не здолеў нармальна сесці на Месяц. Пры набліжэнні да спадарожніка Зямлі спецыялісты арганізацыі Space IL некалькі разоў гублялі з ім сувязь. Апошні раз гэта адбылося перад самай пасадкай, пасля чаго апарат разбіўся аб паверхню Месяца, паведамляе Jerusalem Post.

Дакладныя прычыны аварыі пакуль невядомыя. Па папярэдніх дадзеных у Beresheet узніклі праблемы з рухавіком.

За апошнімі хвілінамі палёту назіраў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Ужо пасля аварыі ён папрасіў слова ў кіраўніка місіі і паабяцаў усім прысутным, што Ізраіль на працягу наступных трох гадоў даб'ецца, каб яго апарат сеў на Месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0