12 красавіка ў 9:12 у мінскую міліцыю звярнуліся супрацоўнікі паліклінікі №36 (вул. Бачылы, 9), паведамляе сталічная міліцыя. 

Яны паведамілі, што невядомы мужчына пакінуў скрутак каля рэгістратуры і пайшоў. 

Міліцыя эвакуявала людзей з паліклінікі, была ўзмоцненая ахова будынка і прылеглай тэрыторыі. На месцы працуюць следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічныя групы. 

Цяпер міліцыянты высвятляюць асобу мужчыны, які пакінуў скрутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0