Здарэнне адбылося ноччу 11 красавіка. Работнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль з 19-гадовай дзяўчынай.

Высветлілася, што машына належыць яе знаёмаму. Напярэдадні вечарам яны разам распівалі спіртное, мужчына заснуў, а сяброўка вырашыла пакатацца па Наваполацку. Адсутнасць элементарных навыкаў кіравання і 2,5 праміле алкаголю прывялі да таго, што падчас сваёй кароткай паездкі дзяўчына падрапала сем аўтамабіляў. Пасля чаго і была затрыманая экіпажам ДАІ.

Акрамя штрафаў па лініі ДАІ ў дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.214 КК (выкраданне транспартнага сродку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0