12.04.2019 / 13:33

«Рэал» назваў цану самаму дарагому гульцу ў гісторыі клуба

Фота са старонкі «Рэала» ў фэйсбуку

Мадрыдскі «Рэал» гатовы летам расстацца з валійскім паўабаронцам Гарэтам Бэйлам і вызначыўся з сумай кампенсацыі. Пра гэта паведамляе AS.

Кіраўніцтва мадрыдскага клуба мае намер як мага больш выгадна прадаць 29-гадовага футбаліста. Атрыманыя сродкі павінны быць накіраваны на ўзмацненне складу. Патэнцыйны пакупнік павінен выкласці за Бэйла 130 мільёнаў еўра.

У канцы сакавіка паведамлялася, што «Рэал» запланаваў істотныя траты ў летні перыяд. Французскі трэнер клуба Зінедзін Зідан зможа разлічваць на трансферны бюджэт у 500 мільёнаў еўра. Сярод патэнцыйных навічкоў каманды адразу два гульцы зборнай Францыі — паўабаронца «Манчэстар Юнайтэд» Поль Погба і форвард Кіліян Мбапэ з ПСЖ.

Кантракт Бэйла з «Рэалам» разлічаны да лета 2022 года. У гэтым сезоне ён правёў 25 матчаў у чэмпіянаце Іспаніі і адзначыўся васьмю забітымі мячамі.

Бэйл перайшоў у каралеўскі клуб у 2013 годзе з «Тотэнхэма». Гэты трансфер стаў самым дарагім у гісторыі «Рэала» — гулец абышоўся ў 100 мільёнаў еўра.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру