12.04.2019 / 13:48

Лукашэнка даручыў вызначыцца, ці трэба Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі 6

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду вярнуцца да пытання аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі і прыняць у другім квартале гэтага года рашэнне, ці патрэбна ў краіне дадзеная структура. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі IT-супольнасці, піша БелТА.

З ініцыятывай стварыць у Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі выступіў прадпрымальнік, заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. На яго думку, такое міністэрства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам і як дзяржаўны орган замкнуць на сабе ўсе працэсы інфарматызацыі ў краіне.

0
raman / Адказаць
12.04.2019 / 13:52
толькі калі замест двух іншых міністэрстваў
1
Нейкі чалавек / Адказаць
12.04.2019 / 14:09
Ха-ха, Пракапеня захацеў стаць міністрам? )
1
Axel Justas / Адказаць
12.04.2019 / 14:43
Давайце, пладзіце бюракратыю!!! Каб над Пракапеням быў воз начальнікаў, верных "сонцалікаму", але бяз элементарных ведаў у камп'ютарах. Вось як Нямеччына жыве без міністэрства спорту, лічбавай эканомікі, і персанальнага кантроля "абасранасці кароваў"?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру