12.04.2019 / 14:00

ДАІ хоча канкрэтна вызначыць, у якіх сітуацыях трэба прапускаць людзей на пешаходных пераходах 9

ДАІ прапануе ўдакладніць правілы пропуску пешехадоў на пешаходных пераходах, паведамляе БелТА.

Пакуль што ў правілах проста пазначана, што кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходам. Але што такое «саступіць дарогу»? Паводле правілаў — не рабіць такіх дзеянняў, якія могуць прымусіць кагосьці змяніць хуткасць ці накірунак руху.

Аўтамабілісты ўспрымалі сітуацыю па-свойму, даішнікі — па-свойму. У выніку кіроўцы атрымлівалі безліч штрафаў за тое, што не спыняючыся праязджалі праз пешаходны пераход, да якога нехта падыходзіў з супрацьлеглага боку дарогі.

Цяпер прапануюць узаконіць так званае «правіла дзвюх палос», якое раней было прапісана ў міліцэйскіх рэкамендацыях.

Па праекце правілаў будзе лічыцца, што кіроўца саступіў дарогу пешаходу, калі ў момант перасячэння пераходу паміж імі засталіся дзве паласы для руху.

Такая сітуацыя цяпер будзе лічыцца парушэннем — паміж аўтобусам і пешаходамі менш за дзве паласы

БЮ

7
Vox Populi / Адказаць
12.04.2019 / 14:38
Нас у аўташколе так і вучылі.. дзіўна)
2
Partyzan / Адказаць
12.04.2019 / 15:10
Vox Populi , усе ўдзельнікі кдарожнага руху кіруюцца правіламі дарожнага руху, а ў іх ёсьць толькі азначэнне пададзенае ў артыкуле. Тое, што у ДАІ свае інструкцыі - цудоўна, але вадзіцелі не ездзяць па інструкцыях, а па ПДД. Узаконяць - ок
4
Vox Populi / Адказаць
12.04.2019 / 15:38
Partyzan, Па ПДД, згодзен, але для бяспецы жыццяў яшчэ трэ карыстацца правілам "Дзьвух палос")   Ці вы робіце яшчэ нейкія дзеянні небяспечныя для людзей, якія не зацьверджаныя нормамі права?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру