12.04.2019 / 14:46

Па факце знікнення двухгадовага хлопчыка ў Камянецкім раёне заведзена крымінальная справа

Следчым упраўленнем УСК па Брэсцкай вобласці па факце невядомага знікнення дзіцяці распачата крымінальная справа, паведамляе прэс-служба ведамства.

У цяперашні час працягваюцца пошукавыя мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць следчыя, а таксама супрацоўнікі Камянецкага РАУС, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента аховы, добраахвотнікі.

У поўным аб'ёме выкарыстоўваюцца магчымасці крыміналістычнай тэхнікі: квадракоптар, цеплавізары і іншае абсталяванне. Працу на месцы здарэння каардынуе кіраўніцтва УСК па Брэсцкай вобласці.

Што вядома пра сям'ю хлопчыка, які прапаў пад Камянцом

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру