12.04.2019 / 14:55

Лукашэнка — работнікам ПВТ: Вы ўсе — мае дзеці. У крыўду вас ніколі не дам 11

Аляксандр Лукашэнка абяцае IT-сектару далейшую падтрымку. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі гэтай сферы ў Парку высокіх тэхналогій, перадае БелТА.

«Мы ўзялі з вамі гэты курс, і мы налева-направа наўмысна «хістацца» не будзем. Мы будзем ісці прама. Калі трэба дзесьці вострыя куты абыйсці, якія нам сёння не патрэбныя, мы іх абыдзем, але я вас падтрымліваў і буду падтрымліваць. Таму што па вялікім рахунку вы мае дзеці (гаворка пра тое, што ў свой час прэзідэнт Беларусі прымаў рашэнне аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій). Я сваімі рукамі, як умеў, вас ствараў, а потым вы выраслі, пачалі прапаноўваць, як ісці. Мы будзем рухацца ў гэтым кірунку настолькі эфектыўна, наколькі вы гэтага захочаце», — заявіў беларускі лідар.

«Захацелі вы крыптавалюту, крыптабіржу, майнінг і іншае, фермы стварыць… Разам будзем ісці гэтым шляхам», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў аснове ўсяго павінна быць сумленнасць і прыстойнасць: «Калі нешта трэба (толькі не мышкаваць), прыйдзіце, скажыце, і мы вырашым любое пытанне. І вам не трэба пхацца з законам і іншае».

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што дзяржава забяспечыць падтрымку гэтаму напрамку. «Мы гэта будзем рабіць, гэта мая функцыя. У крыўду я ніколі вас не дам. Буду толькі падтрымліваць і дапамагаць, наколькі гэта магчыма», — сказаў беларускі лідар.

2
фелікс / Адказаць
12.04.2019 / 15:12
Ну ўсё, ратуйся, "самавыбраны" запісаў на свой рахунак і ПВТ. А вось індусы добра праграмуюць - яны таксама твае дзеці ?
0
Бел / Адказаць
12.04.2019 / 15:15
«Захацелі вы крыптавалюту, крыптабіржу, майнінг і іншае, фермы стварыць … »

І тут без фермаў не абышлося...
1
Свободный / Адказаць
12.04.2019 / 15:15
Ахаха нагрузить ITшников каровниками))) как это беларуский айцишник и на кароуник не хадиу))) ой тьфу прально кто то имеет 1000$ тыщы а кто 600 бин и не знает а если какое будущее? Или так и жить всегда зп паплациу быдло еды купиу и до зп как же я тут все навижу дпльге ред не пропустит
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру