@gorba_psi

@gorba_psi

На парламенцкіх выбарах у Інданезіі сваю кандыдатуру вылучыў Міхаіл Гарбачоў — мясцовы жыхар, названы ў гонар былога прэзідэнта СССР. Пра гэта паведамляе New Straits Times.

Поўнае імя 32-гадовага мужчыны — Міхаіл Гарбачоў Дом (Mikhail Gorbachev Dom). Інданезіец распавёў, што назвалі яго так практычна выпадкова. «Мае бацькі былі ўпэўненыя, што ў іх будзе дзяўчынка. Калі я нарадзіўся, яны запанікавалі, бо яны не падабралі імя для хлопчыка», — растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, прыкладна тыдзень пасля нараджэння ў яго наогул не было імя, а затым бацькі заўважылі ў газеце артыкул пра Міхаіла Гарбачова. Яго бацьку вельмі спадабалася імя ўплывовага чалавека і лідара краіны, і ў выніку сына вырашылі назваць менавіта так.

Дом адзначыў, што ў юнацтве яму было цяжка і яму падабаецца, калі яго называюць Горба. У той жа час імя «працуе на карысць» яго палітычнай кар'еры. У палітыку ён вырашыў пайсці пасля некалькіх гадоў неэфектыўнай прыродаахоўнай дзейнасці. Дом лічыць, што іншым спосабам дамагчыся змен у сферы аховы навакольнага асяроддзя проста не атрымаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0