12.04.2019 / 18:32

За хабар затрымалі работніка навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі 4

За атрыманне хабараў затрыманы работнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

За 4 гады мужчына атрымаў ад дырэктара замежнай арганізацыі, якая займаецца пастаўкай у Беларусь тавараў медыцынскага прызначэння, 30 тысяч даляраў.

Грошы работнік навукова-практычнага цэнтра браў за падрыхтоўку і падпісанне тэхнічных заданняў, а таксама накіраванне заявак на закупку вырабаў медыцынскага прызначэння, якія пастаўляюцца замежнай арганізацыяй. Пры гэтым, сцвярджаюць следчыя, ініцыятыва атрымання хабараў зыходзіла ад работніка дзяржустановы, а памеры хабараў складалі каля 5% кошту вырабаў, што пастаўляліся.

Усяго задакументавана чатыры факты атрымання хабараў.

У дачыненні да 59-гадовага мінчука распачата 4 крымінальныя справы па ч. 2 і 3 арт. 430 (Атрыманне хабару) КК Беларусі.

Падазраваны затрыманы, ён прызнаўся ў злачынстве, на яго маёмасць накладзены арышт.

2
фелікс / Адказаць
12.04.2019 / 18:49
У сённяшняй "бясплатнай" медыцыне склалі такую сістэму, што калі ты не бярэш хабар, то ты - дурань. Такое уражанне. Не сунеш у у лапу - могуць адправіць дахаты з самы цяжкім захворваннем. Чалавек прыходзіць да хірурга скардзіцца на болі у жываце, той адпраўляе яго на каланаскапію у платную клініку. О такая поссавецкая лукашэнкаўская медыцына.
4
Каленец / Адказаць
12.04.2019 / 18:53
Во развели в стране коррупцию,нават на онкобольных зарабатывают.Закапаць жывым ,хай мучается,как онкобольные!
1
Грязный Гарри / Адказаць
12.04.2019 / 19:56
Каленец," Во развели в стране коррупцию" Кто развел и возглавил за последние 25 лет? Мозги включи и глаза разуй...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру