12.04.2019 / 18:54

У Рэчыцы пенсіянер адмовіўся плаціць за праверку газавага абсталявання і стаў фігурантам крымінальнай справы 5

У кватэру 73-гадовага жыхара Рэчыцы для планавай праверкі газавага абсталявання прыйшоў работнік спецыялізаванай службы. Пенсіянер запрасіў правяраючага на кухню, майстар правёў неабходныя працэдуры і пачаў афармляць дакументы. Канфлікт узнік, калі пажылы жыхар Рэчыцы даведаўся, што яму давядзецца аддаць за праверку больш за 20 рублёў.

Ён паспрабаваў перашкодзіць супрацоўніку, спрабуючы адабраць у яго паперы. У гэты момант у кватэру зайшоў 65-гадовы сусед: ён убачыў, што пачалася сварка, і вырашыў абараніць пенсіянера. Мяркуецца, што пачалася бойка, да якой далучыўся і 73-гадовы жыхар Рэчыцы.

У дачыненні да двух суседзяў заведзеная крымінальная справа па ч. 2 артыкула 339 «Хуліганства», якая прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.

0
фелікс / Адказаць
12.04.2019 / 20:23
Рэчыцкія дзяды - гэта моц.
0
Йа / Адказаць
12.04.2019 / 20:53
Газовщики переняли опыт продаж у оконщиков и фильтрщиков? Почему цифра озвучена ПОСЛЕ процедуры?
1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
12.04.2019 / 20:56
Тое што 20 рублёў за праверку абсталявання гэта перабор, зразумела нават вожыку, але не газавым манапалiстам. Чырвоная цана за такую працу - 3 руб.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру