12.04.2019 / 19:08

Жанчына спрабавала скрасці са слонімскай крамы пляшку гарэлкі «Любімая песня» ВІДЭА 3

Жыхарка Слоніма спрабавала вынесці з крамы пляшку гарэлкі «Любімая песня». Ёй перашкодзілі супрацоўнікі гандлёвага пункта, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 4 красавіка каля 9-ай раніцы. Наведвальніца ўбачыла на вітрыне пляшку алкаголю, узяла яе і накіравалася да выхаду. Аднак яе дзеянні заўважылі супрацоўнікі крамы — яны паспрабавалі спыніць зламысніцу ўжо на вуліцы. Жанчына супрацівілася і нават паспрабавала выкінуць торбу са спіртным, але ўрэшце яе адвялі ў памяшканне магазіна.

У дачыненні да 56-гадовай жыхаркі Слоніма заведзена крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

6
Аnita / Адказаць
12.04.2019 / 19:59
Жалко что так происходит,безнадега в стране.
4
Пятрок / Адказаць
12.04.2019 / 21:37
За бутэльку чарніла "Любімая песня" да 4-х( чатырох ) гадоў-( я не заступнік і не абвінаваўца), але ж (Трудно высказать и не высказать).
1
vovik21.12 / Адказаць
13.04.2019 / 13:16
Ой не надо уже людей кашмарить.)) Мелкое хищение и не более того.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру