12.04.2019 / 19:59

Юнага жыхара Ліды падазраюць у прычыненні па неасцярожнасці смерці 16-гадоваму спартсмену 2

У прычыненні па неасцярожнасці смерці вучню Лідскага філіяла Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву падазраецца 18-гадовы жыхар райцэнтра, паведамляе УСК па Гродзенскай вобласці.

Інцыдэнт са смяротным зыходам здарыўся вечарам 1 красавіка ў распранальні спартзалы. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 КК Беларусі. Праваахоўнікі атрымалі звесткі пра прычынную сувязь паміж смерцю 16-гадовага падлетка і фізічным уздзеяннем з боку 18-гадовага падазраванага. Да апошняга не ўжывалі ніякай меры стрымання.

Чытайце таксама: У Лідзе памёр дзесяцікласнік-спартсмен

1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
13.04.2019 / 06:43
па мясцовых чутках, 18-гадовы быў не адзін, устроілі групавую "цёмную" пацярпеламу, не разьлічылі.. а вось што "меры стрыманьня " ніякай пры такім зыходзе падлеткавай разборкі  выклікае нехарошыя здагадкі...
0
Эхо / Адказаць
14.04.2019 / 09:25
Продолжаю утверждать - с учителями (педагогами, наставниками, тренерами) в Беларуси большие проблемы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру