Рассельгаснагляд выявіў 28 беларускіх кампаній, якія займаліся шэрымі пастаўкамі жывёлагадоўчай прадукцыі. Па дакументах тавары адпраўлялі транзітам у Казахстан і Кыргызстан, аднак фактычна яны заставаліся ў Расіі, паведаміла журналістам афіцыйны прадстаўнік Рассельгаснагляду Юлія Мелана.

Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Спецыялісты службы прааналізавалі транзітныя пастаўкі з Беларусі праз Расію ў Казахстан і Кыргызстан. Увагу прыцягнула хуткасць — кампаніі паспявалі адвезці прадукцыю ў Алматы і Бішкек за 2-5 сутак і вярнуць свой транспарт назад у Беларусь.

Адзін са складоў з такімі таварамі знайшлі ў Санкт-Пецярбургу. Там выявілі 131 т малочнай прадукцыі, якая павінна была адправіцца ў Кыргызстан.

У якасці пасярэднікаў-адпраўнікоў працавалі 28 беларускіх кампаній, у тым ліку ТАА «Танкверт». «Цалкам відавочна, што заснавальнікі кампаніі не выпадкова далі імя арганізацыі, сугучнае з прозвішчам кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта», — заявілі ў службе.

Пасля таго як улады Казахстана і Кыргызстана не пацвердзілі факты дастаўкі тавараў, кампаніі-пасярэднікі спынілі знешнеэканамічную дзейнасць, аднак некаторыя з іх заснавалі новыя юрыдычныя асобы і сталі зноў пастаўляць прадукцыю «фантомным» атрымальнікам.

Дзевяць прадпрыемстваў-вытворцаў пачалі выкарыстоўваць шэрую схему паставак наўпрост, без удзелу пасярэднікаў, адзначылі ў Рассельгаснаглядзе. Каб спыніць такія пастаўкі і незаконную дзейнасць транспартных кампаній Рассельгаснагляд звярнуўся ў ФСБ і Мінтранс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?