12.04.2019 / 20:21

У Брэсце масава затрымліваюць праціўнікаў акумулятарнага завода 18

Мінімум 9 чалавек затрымалі 12 красавіка ў Брэсце на 19.00. Пра гэта «Брэсцкай газеце» распавяла актывістка Юлія Зубік.

Пайшлі па позве ў РАУС і не выйшлі праціўнікі будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода Кацярына Басаргіна, Дзмітрый Андрасюк, Уладзімір Казлоўскі, Дзяніс Малашанка, Сяргей Свірскі, Уладзіслаў Абрамовіч, Алег Ярмоленка, Дзям'ян Лепясевіч і праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Першапачаткова паведамлялася пра затрыманне і Ірыны Сіліцкай, але, па ўдакладненай інфармацыі, яе адпусцілі з позвай на нядзелю на 12.00.

Па словах Юліі Зубік, іх затрымалі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП). Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра шэсце па вуліцы Савецкай 7 красавіка, падчас якога людзі скандавалі лозунгі супраць завода.

Імаверна, у ІЧУ ўсе затрыманыя прабудуць да панядзелка, а 15 красавіка іх будуць судзіць.

Нагадаем, больш за год у Брэсце і раёне працягваецца пратэст мясцовых жыхароў супраць з'яўлення акумулятарнага завода побач з горадам.

2
Jora / Адказаць
12.04.2019 / 20:37
До этого дня я не ходил..
Станем же лернейской гидрой!
3
фелікс / Адказаць
12.04.2019 / 20:38
Наступнай будзе "крывавая нядзеля" ?
0
ooo / Адказаць
12.04.2019 / 20:40
Офигели?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру