12.04.2019 / 21:00

Вядомы кітайскі мільярдэр назваў бласлаўленнем 12-гадзінную шасцідзёнку для сваіх работнікаў 16

Заснавальнік Alibaba Group Джэк Ма выступіў у абарону звышурочнай працы, якая, як прызнаў ён, распаўсюджаная ў яго кампаніі. Пра гэта заявіў Джэк Ма ў паведамленні ў карпаратыўным акаўнце кампаніі ў WeChat.

«Асабіста я лічу, што магчымасць працаваць шэсць дзён на тыдзень з дзявятай раніцы да дзявятай вечара — гэта велізарнае блаславенне. Шматлікія кампаніі і многія людзі не маюць магчымасці працаваць з дзевяці раніцы да дзевяці вечара. Калі вы не працуеце ў такім рэжыме, калі вы маладыя, то калі ў вас будзе яшчэ такая магчымасць далей?», — напісаў ён.

Паводле яго слоў, у сучасным свеце ўсе мараць пра добрае жыццё. Дамагчыся гэтага, упэўнены ён, можна толькі ў тым выпадку, калі укладваць у сваю працу больш сіл, чым астатнія. Джэк Ма адзначыў, што яго супрацоўнікі ў першыя гады існавання кампаніі рэгулярна працавалі звышурочна. У свеце тэхналогій сёння многія людзі сядзяць без працы або працуюць пад пагрозай хуткага скарачэння з-за магчымага закрыцця кампаній.

«У параўнанні з імі я адчуваю сябе шчасліўчыкам, я не шкадую, што працую па 12 гадзін у дзень, я б ніколі не стаў мяняць гэтую частку свайго жыцця», — сказаў на заканчэнне ён.

Джэк Ма з'яўляецца самым багатым жыхаром Кітая. За мінулы год яго багацце вырасла да $39 мільярдаў.

10
фелікс / Адказаць
12.04.2019 / 21:04
І гэта яны вынайшлі паперу ? Я думаю, каб нехта не вынайшаў паперу, то такія людзі, як гэты, досюль пісалі б на гліняных дошках.
9
Дед Мороз / Адказаць
12.04.2019 / 21:08
шнягу всякую продаёт :) работничег :)
5
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
12.04.2019 / 21:27
Дед Мороз,
Скапіпасціў eBay, зрабіў кітайскі аналаг і цяпер парады раздае і вучыць як жыць. З моманту вынаходніцтва паперы і пораху ад кітайцаў больш нічога няма, акрамя плагіяту. Хаця працаваць шмат уласціва таксама і карэйцам, і японцам. Гэта іх агульная рыса. У японцаў нават ёсць спецыяльны чалавек ў офісе, які пасля 21-00 выганяе ўсіх з офісу. І заробак у яго сярэдні па краіне. Бо шмат выпадкаў калі людзі гінулі наўпрост за працоўным месцы ад ператамлення.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру