12.04.2019 / 21:58

П'яны кіроўца збіў жанчыну на М5, а затым спаліў сваю машыну 1

Сёння, 12 красавіка, на аўтадарозе М5 паблізу вёскі Хазянінкі Пухавіцкага раёна аўтамабіль наехаў на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе.

У цяжкім стане 57-гадовую пацярпелую даставілі ў бальніцу. Кіроўца на аўтамабілі знік, паведамляе Следчы камітэт.

Легкавы аўтамабіль «Сітраен» знойдзены ў лясным масіве, цалкам знішчаны агнём. 41-гадовы кіроўца, уладальнік транспартнага сродку, знойдзены і затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з дапамогай службовага сабакі.

Заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).

0
фелікс / Адказаць
12.04.2019 / 22:17
Выпіў - сядзі дома і не шукай прыгод.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру