13.04.2019 / 09:43

У Беларусі з'явіцца «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» — трохтыднёвыя курсы для адораных школьнікаў 5

Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ №145 «Аб стварэнні ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк».

Гэтую ўстанову створаць у Мінску да 1 студзеня 2021 года. Штогод у тэхнапарку будуць праходзіць навучанне каля 2 тысяч найбольш адораных дзяцей — вучняў 6-11-х класаў з усіх рэгіёнаў краіны. Для іх распрацоўваецца спецыяльная адукацыйная праграма, разлічаная на 21 дзень. Затым дадатковая адукацыя працягнецца па iндывiдуальных планах з дыстанцыйным суправаджэннем выкладчыкамі тэхнапарку.

З дзецьмі будуць працаваць высокакваліфікаваныя педагогі, навукоўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі навукова-даследчых і прамысловых арганізацый. У інфраструктуру тэхнапарку ўвойдуць вучэбна-лабараторны корпус з сучасным абсталяваннем, інтэрнат для пражывання навучэнцаў. Пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца за кошт сродкаў бюджэту.

5
Serg / Адказаць
13.04.2019 / 09:56
Выдатна.
0
гыгыгы / Адказаць
13.04.2019 / 10:49
Гучыць добра. Але што потым? Як звычайна- ци пажыццевая адпрацоука у аддаленных кутках галактыки, ци плаци трайны кошт зарплат чыноуникау, што "затрацили" на такое вось "абучэнне"?
4
Serg / Адказаць
13.04.2019 / 12:01
Можно воспитать и научить кадры для экономики и разведки. Хороший отбор на начальном этапе кране важен. Умные и находчивые сотрудники разведки и когтрразведки могут обеспечить безопасность страны, развитие ее экономики при чем сократить штат правоохранителей. Я ранее давал рекомендации по телефону пятнадцатого марта 2019 года. Только неверно сказал насчет бан не ра он был размещен не в. 2016 а 14 мая 2017 на кальваотйской переходя в пттыцкого. Записи в дежурку я давал. Там поймут.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру