13.04.2019 / 13:02

БРСМ, ФПБ і «Белая Русь» арганізавалі ў Курапатах «суботнік» 19

Больш за 100 добраахвотнікаў узялі сёння ўдзел у «акцыі па ўборцы і добраўпарадкаванні Курапатаў», паведаміў журналістам першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык, перадае БелТА.

Чытайце таксама: У Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД

«Наша задача — прыбраць смецце і галінкі, пачысціць і добраўпарадкаваць тэрыторыю пасля зімы. Сёння тут працуюць больш за 100 чалавек, з іх каля 40 прадстаўнікоў нашай арганізацыі (працоўная моладзь, студэнты і навучэнцы каледжаў). Падобныя акцыі БРСМ праходзяць паўсюдна: мы добраўпарадкоўваем і «Курган Славы», і «Хатынь», і рэгіянальныя брацкія магілы — усе тэрыторыі, дзе патрэбна валанцёрская дапамога», — распавёў Кірыл Шык.

«Гэта наша традыцыйная акцыя перад Вялікаднем і Радаўніцай, — адзначыў у сваю чаргу старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі. — Федэрацыя прафсаюзаў брала ўдзел ва ўсталёўцы памятнага знака, і ў цэлым мы рэгулярна працуем у Курапатах, наводзім парадак, каб чалавек мог прыйсці сюды і ўспомніць пра тое, што адбылося».

У суботніку па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі Курапатаў узялі таксама ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, ветэранскіх арганізацый.

83
Мацей Бурачок / Адказаць
13.04.2019 / 12:58
Молодцы. А где пятая колонна ?? Символично было бы все вместе.
3
ooo / Адказаць
13.04.2019 / 13:11
Коммунистическая идеология нам не нужна.
3
фелікс / Адказаць
13.04.2019 / 13:20
Федэрацыя прафсаюзаў брала ўдзел

Лепш бы федэрацыя правы працаўнікоў абараняла
каб чалавек мог прыйсці сюды і ўспомніць пра тое, што адбылося

Успомнілі ? Дык нам раскажыце, а мы паслухаем.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру