13.04.2019 / 13:07

Прапагандыстаў «Расія-1» выгналі з Эстоніі за дэманізацыю рэлігійнай групы 11

Журналісты расійскага дзяржаўнага тэлеканала Расія-1 таемна знялі на камеру сябраў таварыства «Сведкі Іеговы», што знаходзіцца ў цэнтры Таліна, пасля чаго абсмяялі іх у тэлеэфіры, паведамляе ERR.

У Расіі дзейнасць «Сведак Іеговых» забароненая і прызнана супрацьзаконнай, таму многія члены таварыства перабраліся ў Еўропу. Крэмль лічыць неабходным выкрываць і дэманізаваць дзейнасць арганізацыі ў кантраляванай з боку дзяржавы расійскай медыйнай прасторы.

Рэпарцёры тэлеканала Расія-1 Алена Ярафеева і Павел Кострыкаў прыбылі ў Шэнгенскую прастору з Расіі ў Фінляндыю з візамі, атрыманымі ў пасольствах Італіі і Францыі, пасля чаго прыплылі на пароме ў Эстонію.

Паколькі яны ведалі пра неадпаведнасць сваёй дзейнасці журналісцкім прынцыпам, то прыхоўвалі рэальныя мэты сваёй паездкі і імкнуліся не прыцягваць увагі эстонскіх ведамстваў да сваёй дзейнасці. Адзняты кліп выкарыстоўваўся ў тэлерэпартажы, у які таксама былі ўключаныя знятыя ў Фінляндыі кліпы такога ж характару.

Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі забараніла абодвум журналістам уезд у шэнгенскую зону на пяць гадоў.

6
metsavend / Адказаць
13.04.2019 / 13:45
Гнать кремлёвских пропагандистов  отовсюду! 
55
Брыдкая пачвара / Адказаць
13.04.2019 / 13:47
А што дрэннага ,што яны расчыняюць таямніцы такой супярэчлівай рэлігійнай секты? Мабуць ,гэта з сектантаў засеў ў ўрадзе Эстоніі. А па другое «НН» некалі пісала а небяспецы такіх сект, а зараз нібыта стала падтрымліваць. С чаго бы?
3
инопланетный гость / Адказаць
13.04.2019 / 14:10
хорошо да мало. надо было на десяточку
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру