13.04.2019 / 14:42

Актывісты збіраюць грошы на будаўніцтва драўляных лесвіц на Менскае замчышча Х стагоддзя 7

Тыдзень таму Глеб Лабадзенка напісаў, што збірае сродкі на стварэнне драўляных лесвіц на Менскае замчышча Х стагоддзя (ў Гарадзішчы на Менцы).

У сваім фэйсбуку ён паведаміў, што па стане на ўчорашні дзень была сабраная роўна траціна неабходных грошай (збор сродкаў тут). Гэта дазволіла набыць частку матэрыялаў і пачаць працу!

Пачалі а 9 раніцы, а скончылі толькі а 23 гадзіне. Першая 12-метровая лесвіца гатовая. І цяпер на вал, дзе тысячу год таму стаяў Усяслаў Чарадзей, можа камфортна падняцца кожны ахвочы!

Але гэта толькі чацвёртая частка задуманага, бо валы вельмі вялікія (1,6 га) — і аглядныя пляцоўкі плануецца абсталяваць у двух месцах.

«Для сканчэння працы вельмі патрэбная вашая дапамога, бо яшчэ не хапае 2/3 сродкаў. Гэтымі лесвіцамі зможа карыстацца кожны з вас, прыязджаючы сюды самастойна ці прывозячы гасцей (хто яшчэ не быў, усе падрабязнасці на www.miensk.by). Таксама вам будуць удзячныя тысячы турыстаў, якія наведваюць і будуць наведваць Менск на Менцы», — піша Лабадзенка.

Фота: Дзмітрыя Алейніка.

3
Павел Ас / Адказаць
13.04.2019 / 21:52
Чаму там не праводзяць архелагічны досвед, каб падцвердзіць ці абвергнуць легенды Менска????
5
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
13.04.2019 / 23:50
Павел Ас, там усё даўно дасьледвана яшчэ за часамі "вышэйшай цывілізацыі", пры саўку. Што там павінгы былі знайсьці, каб вам дагадзіць - воўчую скуру Ўсяслава Чарадзея, ці панцыр Аляксандра Македонскага?
4
Павел Ас / Адказаць
14.04.2019 / 06:12
Юры з-пад Дворышча, рэшткі побыту. Дзе магчыма азнаёміцца з вынікамі архелагічных даследаванняў????
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру